Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мюнхэне пройдзе фэстываль сучаснай беларускай культуры MINSK x MINGA


Гурт Kriwi на першым фэстывалі сучаснай беларускай культуры MINSK x MINGA, 2022 год. Фота Polina Kitzmann.
Гурт Kriwi на першым фэстывалі сучаснай беларускай культуры MINSK x MINGA, 2022 год. Фота Polina Kitzmann.

У Мюнхэне з 8 па 10 верасьня пройдзе фэстываль сучаснай беларускай культуры MINSK х MINGA, найбуйнейшая штогадовая беларуская культурная падзея ў Заходняй Эўропе.

Як паведамілі арганізатары, мэта фэстывалю — прадставіць Беларусь і сучасную незалежную беларускую культуру, прыцягнуць увагу нямецкай публікі да драматычных падзеяў у сучаснай Беларусі і да супраціву беларускага грамадзтва палітычнаму тэрору й дыктатуры. Фэст даее пляцоўку для выдатных беларускіх творцаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму.

Таксама важная мэта фэстывалю — прадэманстраваць салідарнасьць з Украінай у яе цяперашнім супрацьстаяньні расейскай ваеннай агрэсіі і такім чынам пабудаваць мост паміж рознымі краінамі і культурамі.

Сёлета фэст адбудзецца ўжо другі раз. У праграме:

  • Канцэрты гурту Лявона Вольскага Volski і этна-электроннага дуэту Šuma;
  • Літаратурная імпрэза «Ці ведаеце вы зямлю пад белымі крыламі? Беларусь — litTERatuRA INCOGNITA»;
  • Музычны монаспэктакль «СармаТЫ/Я», які спалучае гіп-гоп і беларускія народныя сьпевы;
  • Батлейка, беларускі лялечны тэатар у выкананьні знакамітага актора і тэлевядоўцы Аляксандра Ждановіча («Маляваныча»);
  • Сьпеўны, музычны і танцавальны варкшопы, прысьвечаныя беларускаму народнаму мастацтву. Наведнікі змогуць папрактыкавацца ў беларускіх народных сьпевах, паспрабаваць іграць на беларускай дудзе і навучыцца беларускім і нямецкім народным танцам.


Арганізатар фэсту — Беларуская супольнасьць RAZAM e.V., найбуйнейшае аб’яднаньне беларускай дыяспары ў Нямеччыне.

Больш падрабязна пра праграму фэстывалю можна даведацца ў сацсетках — у інстаграме і на фэйсбуку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG