Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеісты жлобінскага «Мэталюргу» павіншавалі беларусаў з Днём беларускага пісьменства. ВІДЭА


Хакейная арэна
Хакейная арэна

Прэсавая служба клюбу апублікавала ў сваім тэлеграм-канале відэаролік зь вершам Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часьцей».

Радкі верша прачыталі хакеісты Захар Палiшчук, Ягор Воранаў, Мiкiта Мiцкевiч, Раман Бабарыка, Раман Дастанка, Iлля Шурынаў, Максiм Лемяшэўскi.

  • Старонка клюбу ў Фэйсбуку да 2016 году вялася па-беларуску. Тады клюб далучыўся да праекту кампаніі Velcome «Чытаем па-беларуску», а прадстаўнікі клюбу паведамлялі, што «завіталі ў адну са жлобінскіх школ, каб паразмаўляць са школьнікамі пра неабходнасьць выкарыстаньня беларускай мовы ў паўсядзённым жыцьці і прадэманстраваць, як хакей можа гучаць па-беларуску».
  • Цікавы факт: у 2009 годзе назіральная рада клюбу «Мэталюрг» звольніла галоўнага трэнэра Яўгена Лебедзева пасьля таго, як хакейная каманда пад яго кіраўніцтвам перамагла каманду Аляксандра Лукашэнкі. Такое адбылося ўпершыню за гісторыю матчаў з удзелам Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG