Паводле БелТА, звальненьне было цалкам нечаканым, бо каманда заваявала бронзавыя мэдалі чэмпіянату Беларусі.
Сам Лебедзеў яшчэ не мае дакумэнту аб сваім звальненьні на руках, таму ня ведае, зь якой фармулёўкай было ўхваленае гэтае рашэньне.
У мінулыя выходныя хакеісты Гомельскай вобласьці пад кіраўніцтвам Лебедзева перамаглі ў аматарскім турніры каманду А.Лукашэнкі. Гэта адбылося ўпершыню за гісторыю матчаў з удзелам А.Лукашэнкі.