Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларуснафта» заявіла пра адкрыцьцё новага радовішча


Нафтаздабыўная ўстаноўка ў Рэчыцкім раёне, архіўнае фота
Нафтаздабыўная ўстаноўка ў Рэчыцкім раёне, архіўнае фота

Новае нафтавае радовішча адкрылі ў Рэчыцкім раёне.

Запасаў у адкрытым радовішчы мінімум 200 тысяч тон, паведамляе БелТА.

Радовішча ў Рэчыцкім раёне называецца Ўсходне-Някрасаўскім, расказаў намесьнік гендырэктара «Беларуснафты» ў геалёгіі Пётра Поўжык.

Раней на гэтым месцы выявілі падсолевую структуру. Спэцыялісты працягнулі дасьледаваць тэрыторыю на пляцы 150 квадратных кілямэтраў.

«Пры бурэньні сьвідравіны з ужываньнем тэхналёгіі гідраразрыву плясту на глыбіні 4,2 тысячы мэтраў пры выпрабаваньні падсолевых адкладаў мы атрымалі прамысловы прыток нафты дэбітам парадку 30 кубамэтраў за дзень», — расказаў Пётра Поўжык.

Новае радовішча чакае дэталізацыя пабудовы, пастаноўка на дзяржаўны балянс і падлік запасаў вуглевадародаў. Паводле папярэдняй ацэнкі экспэртаў, іх ня менш за 200 тысяч тон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG