Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША заявілі, што Масква спрабуе дамовіцца з Пхэньянам аб пастаўках боепрыпасаў


Сяргей Шайгу і Кім Чэн Ын на выставе паўночнакарэйскіх узбраеньняў у Пхэньяне, ліпень 2023
Сяргей Шайгу і Кім Чэн Ын на выставе паўночнакарэйскіх узбраеньняў у Пхэньяне, ліпень 2023

У сакавіку Белы дом папярэджваў аб тым, што Масква спрабавала прапанаваць Пхэньяну харч у абмен на боепрыпасы.

Масква і Пхэньян актыўна вядуць перамовы, мэта якіх — закупкі Расеяй паўночнакарэйскіх узбраеньняў і боепрыпасаў, заявіў у сераду прадстаўнік Белага дома Джон Кірбі са спасылкай на дадзеныя амэрыканскай выведкі.


Паводле Кірбі, пытаньне аб пастаўках боепрыпасаў у Расею абмяркоўвалася падчас ліпеньскага візыту ў Пхэньян міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу, размова ідзе аб значных аб’ёмах боепрыпасаў.

Прадстаўнік Белага дома падкрэсьліў, што продаж боепрыпасаў Расеі будзе зьяўляцца парушэньнем рэзалюцый Рады Бясьпекі ААН і нагадаў аб тым, што Паўночная Карэя некалькі разоў публічна заяўляла аб тым, што яна ня мае намеру пастаўляць узбраеньні і боепрыпасы Расеі. У сакавіку Белы дом папярэджваў аб тым, што Масква спрабавала прапанаваць Пхэньяну харч у абмен на боепрыпасы.


Злучаныя Штаты разглядаюць спробы Расеі атрымаць артылерыю і снарады ад рэжымаў-ізгояў як знак роспачы і слабасьці, заявіў Джон Кірбі.

У канцы мінулага году ЗША абвінавацілі КНДР у пастаўках ракет ПВК «Вагнэр» для выкарыстаньня іх у ходзе баёў ва Ўкраіне. Пхэньян адхіліў гэтыя абвінавачаньні. Папярэджаньні Белага дома амэрыканскія спэцыялісты разглядаюць як спробу перадухіліць продаж паўночнакарэйскіх узбраеньняў і боепрыпасаў Расеі. Аднак падобны падыход не спрацаваў у адносінах да Ірана, які пастаўляе Расеі бесьпілётнікі, нягледзячы на перасьцярогі з боку Вашынгтона.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG