Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі міністар абароны наведаў зь візытам Паўночную Карэю. ФОТА


Кім Чэн Ын і Сяргей Шайгу, Пхэньян, 27 ліпеня 2023
Кім Чэн Ын і Сяргей Шайгу, Пхэньян, 27 ліпеня 2023

Расейскага міністра прыняў Кім Чэн Ын, а на сустрэчы «адбыўся абмен думкамі аб пытаньнях глябальнай і рэгіянальнай бясьпекі».

Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу ў часе свайго двухдзённага візыту ў Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку правёў сустрэчы з палітычным і вайсковым кіраўніцтвам краіны.

Сяргей Шайгу ў Паўночнай Карэі, 25 ліпеня 2023
Сяргей Шайгу ў Паўночнай Карэі, 25 ліпеня 2023

Паводле прэсавай службы Міністэрства абароны Расеі, галоўнай мэтай візыту быў удзел у «вайсковым парадзе, прымеркаваным да 70-годзьдзя перамогі карэйскага народу ў Айчыннай вызваленчай вайне 1950–1953 гадоў», а таксама «ўмацаваньне расейска-паўночнакарэйскіх вайсковых сувязяў».

Інфармацыі аб канкрэтных дамоўленасьцях Сяргея Шайгу, дасягнутых у часе візыту, пакуль няма. Паведамляецца, што расейскага міністра прыняў Кім Чэн Ын, а на сустрэчы «адбыўся абмен думкамі аб пытаньнях глябальнай і рэгіянальнай бясьпекі».

«Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка — важны партнэр Расеі, зь якім нас зьвязвае агульная мяжа і багатая гісторыя супрацоўніцтва», — цытуе Сяргея Шайгу прэсавая служба Мінабароны Расеі.

Пасьля анонсу візыту Сяргея Шайгу ў Паўночную Карэю прадстаўніцтва ЗША ў ААН заявіла аб імаверных пастаўках зброі з КНДР у Расею нібыта для ПВК «Вагнэр», а ў абмен атрымлівае сродкі, неабходныя для далейшага разьвіцьця праграм балістычных ракет і стварэньня зброі масавага паражэньня.

Кім Чэн Ын і Сяргей Шайгу на выставе ўзбраеньня. Пхэньян, 27 ліпеня 2023
Кім Чэн Ын і Сяргей Шайгу на выставе ўзбраеньня. Пхэньян, 27 ліпеня 2023
Сяргей Шайгу ў Паўночнай Карэі, 25 ліпеня 2023
Сяргей Шайгу ў Паўночнай Карэі, 25 ліпеня 2023

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG