Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы палітвязень Ягор Марціновіч напісаў першы допіс пасьля вызваленьня


Ягор Марціновіч
Ягор Марціновіч

Ягор Марціновіч дзякуе тым, хто падтымліваў палівязьняў і перажываў за іх.

Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар «Нашай нівы» да моманту арышту, які адбыў 2 гады і паўтара месяца зьняволеньня, напісаў у Facebook першы свой пост пасьля вызваленьня.

«Я хачу сказаць ВЕ-ЛІ-ЗАР-НЫ дзякуй тысячам беларусаў, якія падтрымлівалі мяне, дапамагалі мне ці іншым палітвязьням альбо хаця б у душы перажывалі за нас».

Марціновіч абяцае зьвязацца з кожным, ад каго атрымліваў весткі.

«Я толькі пераканаўся, што прыстойных, сумленных беларусаў, сапраўдных патрыётаў нашай краіны ў разы больш, чым я мог сабе ўявіць у самых сьмелых фантазіях».


«Балюча ад разуменьня, колькі дадатковых клопатаў і праблемаў звалілася на нашых родных і блізкіх. Асноўны цяжар выцягнулі на сваіх плячах менавіта яны. Нам што? Сядзі на месцы і падлічвай дні. Але ж родныя не падпісваліся на тое, каб бачыць людзей у балаклавах у сваёй кватэры, стаяць у чэргах пад СІЗА, а пасьля яшчэ і губляць нэрвы ў чаканьні, выпусьцяць ці не выпусьцяць».

Ягор Марціновіч заявіў, што вяртаецца на свабоду з чыстым сумленьнем.

Галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча затрымалі 8 ліпеня 2021 году. Яму і Андрэю Скурко прысудзілі 2,5 года зьняволеньня. Тэрмін яны адбылі цалкам. Ягор Марціновіч знаходзіўся ў бабруйскай калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG