Дата дня
Штогод 30 жніўня з ініцыятывы ААН адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў.
У 1999 годзе ў Беларусі зьніклі палітычныя апанэнты Аляксандра Лукашэнкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.
16 сьнежня 2019 году нямецкае выданьне Deutsche Welle апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.
24 сьнежня Лукашэнка заявіў, што ніхто, акрамя яго, ня мог даць каманду аб выкраданьні і забойстве палітыкаў, а ён «ніколі ў жыцьці не аддаваў такую каманду» і не аддасьць цяпер.
Таксама ў гэты дзень
1579 — пасьля амаль месячнай аблогі маскоўскі гарнізон Полацку капітуляваў перад войскамі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем.
1919 — утвораная Менская беларуская школьная рада.
1991 — абвешчана незалежнасьць Азэрбайджану.
У гэты дзень нарадзіліся
1887 — Эрнэст Рэзэрфорд, адкрывальнік пратона, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 1908 году.
1954 — Аляксандар Лукашэнка, першы прэзыдэнт Беларусі.
1983 – Васіль Парфянкоў, беларускі грамадзкі актывіст, палітвязень. Ваяваў на баку Ўкраіны ў 2014 і ў 2022 годзе. Уступіў у батальён «Волат» палку Каліноўскага. Імаверна, загінуў 26 чэрвеня 2022 у баях пад Лісічанскам.
У памяці
1885 — Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык.
1929 — Паўлюк Трус, беларускі паэт.
1940 — Джозэф Томпсан, брытанскі фізык, адкрывальнік электрона, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1906 году.
1991 — Міхал Арановіч. У часы савецкай улады Арановіч на працягу 30 гадоў быў адзіным каталіцкім сьвятаром у Горадні.
2004 — Ганна Ўланава, дзяячка беларускага адраджэнскага руху.
2013 — Шэймас Хіні, ірляндзкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1995 году.