Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліна Шарэнда-Панасюк абвясьціла галадоўку ў рэчыцкім ізалятары


Паліна Шарэнда-Панасюк. Архіўнае фота
Паліна Шарэнда-Панасюк. Архіўнае фота

Гэта пратэст супраць жудасных умоваў, якія стварыла для палітзьняволенай адміністрацыя ізалятару часовага ўтрыманьня (ІЧУ) Рэчыцкага РАУС.

Праваабаронцам стала вядома, што 23 жніўня Паліна Шарэнда-Панасюк цалкам адмовілася ад ежы.

Пасьля прыбыцьця ў ізалятар Паліну зьмясьцілі ў камэру-адзіночку з антысанітарнымі ўмовамі, там ёсьць насякомыя.

У яе забралі ўсе асабістыя рэчы і прадукты, якія яна прывезла з сабой. Палітзьняволенай ня выдалі ніякіх пасьцельных рэчаў. Шарэнду-Панасюк не выводзяць на прагулкі і забаранілі ўсе віды перадач.

У Рэчыцкім ІЧУ ў Паліны прайшлі апошнія сьледчыя дзеяньні ў межах крымінальнай справы за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі».

Празь некалькі дзён справу перададуць у пракуратуру, а затым у суд Рэчыцкага раёну.

Палітзьняволеная павінна была выйсьці на волю мінулым летам, але яе асудзілі на яшчэ 1 год калёніі. У красавіку супраць жанчыны завялі яшчэ адну крымінальную справу — зноў за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG