Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Маскве завочна пакараў палітыка Каца 8 гадамі калёніі за відэа пра забойствы ў Бучы


Максім Кац, архіўнае фота
Максім Кац, архіўнае фота

У пачатку сакавіка Максіма Каца аб’явілі ў міжнародны вышук.

Суд у Маскве завочна прысудзіў 8 гадоў калёніі палітыку Максіму Каца ў справе аб ваенных «фэйках» за відэа пра забойствы ў Бучы (паводле артыкулу аб палітычнай нянавісьці). Пра гэта паведамілі «Настоящему времени» ў прэс-службе суду.

Суд таксама забараніў Кацу адміністраваць сайты цягам чатырох гадоў.

Дзяржабвінавачаньне прасіла прызначыць яму 10 гадоў калёніі і забараніць на працягу 5 гадоў адміністраваць сайты.

Падставай для справы ў дачыненьні да Каца стаў разьмешчаны на ягоным ютуб-канале 3 красавіка 2022 году відэазапіс, у якім ён распаўсюдзіў інфармацыю, якая зьмяшчае дадзеныя аб выкарыстаньні Узброенымі сіламі Расеі для зьнішчэньня населеных пунктаў і цывільнага насельніцтва ва Ўкраіне. У відэа гаворка ішла аб забойствах мірных жыхароў у акупаваным Расеяй украінскім горадзе Буча.

Палітык віны не прызнаў, хаця не адмаўляў, што апублікаваў гэты ролік. Відэа ўжо паглядзелі 2,3 мільён разоў.

У канцы сакавіка 2023 года Басманны раённы суд Масквы завочна арыштаваў Макісма Каца на два месяцы. У пачатку сакавіка яго аб’явілі ў міжнародны вышук.

У цяперашні час Кац знаходзіцца ў Ізраілі. У ліпені 2022 года Міністэрства юстыцыі РФ прызнала яго «замежным агентам», дзейнасьць якога фінансуецца з Украіны. А ў кастрычніку 2022 году Каца ўнесьлі ў базу «Миротворець» як пагрозу бясьпецы Ўкраіны.

  • Буча знаходзілася пад кантролем расейскіх войскаў з канца лютага па 31 сакавіка леташняга году. Пасьля адступленьня расейскіх войскаў у горадзе знайшлі мноства целаў забітых цывільных і масавыя пахаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG