Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як сёньня выглядае Буча, дзе ў масавым пахаваньні знайшлі 117 цел расстраляных расейцамі ўкраінцаў. ФОТА


Ukraine - Bucha near Kyiv, after russian invasion, 2022
Ukraine - Bucha near Kyiv, after russian invasion, 2022

Ад украінскай сталіцы да раённага цэнтра горада Буча ўсяго каля 30 кілямэтраў. Гэты горад лічыцца спадарожнікам Кіева. Баі за кантроль над ім ішлі больш за месяц ад пачатку расейскага вайсковага ўварваньня.

Горад больш за месяц утрымлівалі расейскія войскі, якія ўвайшлі зь Беларусі праз чарнобыльскую зону.

Буча стала вядомая на ўвесь сьвет праз злачынствы расейскіх вайскоўцаў. Пасьля іхнага адыходу на вуліцах горада ляжала мноства цел расстраляных мірных грамадзян.

Цяпер на месцы першага масавага пахаваньня — ля царквы ў гонар сьвятога Андрэя Першазваннага і ўсіх сьвятых — паставілі крыж. Да яго прыходзяць зь кветкамі ня толькі мясцовыя жыхары, але і эўрапейскія палітыкі. У гэтым пахаваньні знайшлі 117 загінулых, у тым ліку 30 жанчын і 2 дзяцей. У пахаваньні знойдзеныя целы забітых са стралковай зброі са зьвязанымі рукамі. Усе целы накіравалі на экспэртызу.

Улады Ўкраіны і краінаў Захаду абвінавацілі расейскіх вайскоўцаў у ваенных злачынствах, у ацэнках падзеяў у Бучы гучыць і слова «генацыд».

У канцы красавіка пракуратура Ўкраіны назвала імёны дзесяці расейскіх вайскоўцаў, якія, паводле яе расьсьледаваньня, катавалі мясцовых жыхароў і займаліся марадэрствам.

У горадзе і праз два месяцы ўсё яшчэ адчуваецца пах гару. Да вайны насельніцтва Бучы складала боль за 40 тысяч грамадзян. Яны пачалі вяртацца, але ў параўнаньні з даваенным часам горад выглядае бязьлюдным.

Расейскія войскі зьнішчалі ў Бучы жыльлёвыя і сацыяльныя аб’екты. Цяпер збольшага прыбіраецца сьмецьце. Будынкі пакуль не аднаўляюць. Аўтамабілі, якія расстрэльвалі расейскія вайскоўцы, цяпер вывезьлі ў асобнае месца на тэрыторыі горада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG