Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат прызнаў, што праз санкцыі ня будзе раскрываць дэталёвых зьвестак пра замежны гандаль


Каляж
Каляж

Чыноўніца зь Белстату, тлумачачы рашэньне пра закрыцьцё зьвестак, заявіла, што беларуская эканоміка аднаўляецца, і гэта многім на Захадзе нібыта не падабаецца.

Магчымасьць закрыцьця дадзеных пацьвердзіла на прэс-канфэрэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Іна Мядзьведзева.

«Абмежаваньне дадзеных адбылося з адной прычыны. У гэтым выпадку вы падымаеце пытаньне пра замежны гандаль. Гэта тэма накладаньня санкцый. Адпаведна, прынцыпова мы прынялі рашэньне, і Белстат мае права прымаць такое рашэньне аб абмежаваньні доступу.

Сёньня бізнэс-супольнасьць мае дадзеныя да моманту закрыцьця, ніякіх іншых дадзеных яна атрымаць ня можа. Калі яны не адкрытыя, то мы не дамо іх пры любым раскладзе», — сказала яна. Яе словы прыводзіць Reform.by.

Паводле Мядзьведзевай, калі дадзеныя адкрытыя, то камітэт можа падаць зьвесткі ў розных разрэзах. Яна дадала, што бізнэс-супольнасьць актыўна запытвае даныя аб замежным гандлі за 2021 год. Таксама прадпрымальнікі зьвяртаюцца па дадзеныя перапісу.

«У прынцыпе, сёньня я разумею, што мы адышлі ад таварнай намэнклятуры, якая найбольш цікавая, але пакуль ёсьць такое стаўленьне тых людзей, якія зьехалі з Рэспублікі Беларусь у адносінах да Рэспублікі Беларусь і санкцыйнага ціску. Я магу толькі сказаць, што яны нам увесь час пішуць лісты, яны нам тэлефануюць на прамыя тэлефонныя лініі.

І самае цікавае, што раз на два месяцы мы зазнаем магутную кібэратаку. Значыць, тыя зьвесткі, якія сёньня падае Белстат, яны паказваюць, што беларуская эканоміка аднаўляецца, яны нікому не падабаюцца за мяжой», — дадала Мядзьведзева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG