Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча пагражае спыніць грузавыя чыгуначныя перавозкі зь Беларусі


Пры неабходнасьці Польшча можа спыніць грузавыя чыгуначныя зносіны зь Беларусьсю.

Пра гэта ў камэнтары Польскаму агенцтву друку (PAP) заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў краіны Мацей Вонсік.

На ягоную думку, такім чынам можна паўплываць на Кітай, каб той націснуў на рэжым Лукашэнкі.

«Мы разумеем, што большая частка гандлю, у тым ліку польскага, ідзе празь іх. Кітайскі гандаль таксама ідзе. Думаю, што Кітай павінен паслаць Лукашэнку адпаведны сыгнал, каб ён не рабіў крокаў, ад якіх яны пацярпяць», — патлумачыў Вонсік.

Мацей Вонсік нагадаў, што ў Беларусі, паводле зьвестак польскіх уладаў, знаходзяцца да 5 тысяч вагнэраўцаў. Іх, паводле намесьніка міністра, могуць выкарыстаць для гібрыдных дзеяньняў і правакацыяў на польска-беларускай мяжы, а таксама для ўзмацненьня міграцыйнага ціску.

9 жніўня стала вядома, што на ўзмацненьне мяжы зь Беларусьсю Польшча адпраўляе яшчэ дзьве тысячы салдатаў.

Пасажырскія цягнікі паміж Беларусьсю і Польшчай перасталі хадзіць у 2020 годзе з прычыны пандэміі каранавірусу. Пасьля гэтага пасажырскі чыгуначны рух не аднавіўся, але ўжо з палітычных прычын. Грузавыя чыгуначныя зносіны паміж Польшчай і Беларусьсю пакуль захоўваюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG