Гендырэктара Tut.by Людмілу Чэкіну, галоўнага рэдактара Марыну Золатаву, а разам зь імі яшчэ 30 чалавек унесьлі ў «экстрэмісцкі» сьпіс, які МУС абнавіла 18 жніўня.
Цяпер у сьпісе «экстрэмістаў» 3178 прозьвішчаў.
17 сакавіка суд вынес прысуд Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай па «справе Tut.by» , ім прызначылі па 12 гадоў калёніі агульнага рэжыму. Яны прызнаныя палітвязьнямі, КДБ уключыў іх у сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Таксама стала вядома пра чарговае папаўненьне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў — у сьпіс трапіў тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
Такое рашэньне 16 жніўня вынес суд Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці.
«Экстрэмісцкай» прызналі і старонку ў Facebook «Страна для жизни».