Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ініцыявала дэнансацыю пагадненьня з Украінай аб вайскова-тэхнічнай супрацы


Тэхніка Ўзброеных сіл Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Тэхніка Ўзброеных сіл Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Згодна з адпаведнай пастановай, абнародаванай на прававым партале Беларусі, Міністэрства замежных спраў Беларусі мусіць праінфармаваць аб гэтым рашэньні ўрад Украіны.

Савет Міністраў Беларусі дэнансаваў пагадненьне аб вайскова-тэхнічнай супрацы, падпісанае з урадам Украіны 16 сьнежня 1994 году, і пратакол да яго, падпісаны 16 чэрвеня 2003 году.

Згодна з адпаведнай пастановай, абнародаванай на прававым партале Беларусі, Міністэрства замежных спраў Беларусі мусіць праінфармаваць аб гэтым рашэньні ўрад Украіны.

Пастанова набірае юрыдычную моц з дня афіцыйнай публікацыі, 17 жніўня 2023 году.

Пагадненьне аб вайскова-тэхнічнай супрацы прадугледжвала разьвіцьцё каапэрацыі ў распрацоўцы, вытворчасьці і рамонце вайсковай прадукцыі, а таксама ўзаемных паставак вайсковай прадукцыі і паслуг у гэтай сфэры.

Згодна з дакумэнтам, кожны бок мае права на яго дэнансацыю, якая набудзе юрыдычную моц праз 6 месяцаў з даты атрыманьня адным з бакоў адпаведнага паведамленьня.

Украіна ўжо выйшла або спыніла дзеяньне больш як 30 міжнародных пагадненьняў і ўгодаў зь Беларусьсю. Аднак гэтае пагадненьне пакуль застаецца дзейным для Ўкраіны.

У сьнежні 2022 году Ўкраіны спыніла дзеяньне чатырох угодаў зь Беларусьсю ў сфэры вайскова-тэхнічнай супрацы — аб узаемных пастаўках узбраеньня, вайсковай тэхнікі, іншых матэрыялаў і паслуг у сфэры абароны і бясьпекі (падпісанае ў Менску 16 сьнежня 1994 году), аб дадатковых захадах даверы і бясьпекі (падпісанае ў Кіеве 16 кастрычніка 2001 году), аб супольных навукова-дасьледчых і канструктарскіх працах у сфэры ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі (падпісанае 18 кастрычніка 2005 году ў Менску), а таксама аб узаемнай абароне правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасьці ў сфэры вайскова-тэхнічнай супрацы (падпісанае 18 кастрычніка 2005 году ў Менску).

Паводле ацэнак украінскага боку, пакуль яшчэ застаюцца дзейнымі каля 100 міжнародных дакумэнтаў, падпісаных на дзяржаўным, урадавым і галіновым узроўнях паміж Украінай і Беларусьсю, каля 300 — з Расеяй і амаль 200 — у межах СНД.

Парлямэнцкі камітэт у замежных справах заклікаў урад Украіны падрыхтаваць іх пералік для далейшага спыненьня дзеяньня і выхаду зь іх Украіны.

Аляксандар Лукашэнка падтрымаў агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіў з 24 лютага 2022 году скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG