Затрыманая Іна Калацкая — псыхоляг паводле адукацыі, жыве ў Берасьці, піша «Вясна».
ГУБАЗіК у інтэрнэце вінаваціць жанчыну ў «датычнасьці да экстрэмізму». Іну Калацкую адправілі ў берасьцейскі ІЧУ на суткі па адміністрацыйным артыкуле.
Іна Калацкая — маці былога палітвязьня Ціхана Клюкача.
У Беларусі Ціхан Клюкач атрымаў паўтара года турмы за тое, што здымаў на відэа, як ягоная сяброўка, 18-гадовая Соф’я Малашэвіч, расьпісвала фарбай з балёнчыка шчыты сілавікоў і агароджу ў Менску. На судзе Ціхан усю віну ўзяў на сябе.
Ціхан Клюкач адбыў пакараньне ў 1,5 года калёніі і 7 сакавіка выйшаў на волю. Зь Берасьця выехаў у Варшаву, праз 2 месяцы паехаў ва Ўкраіну ваяваць за свабоду Ўкраіны.