Сілавікі затрымалі мянчанку Сьвятлану Крывіцкую за налепку з гербам «Пагоня» на пропуску. Дзяўчына хацела прайсьці праз стадыён «Дынама», дзе адбываюцца гульні краін СНД, пішуць праваабаронцы.
Пасьля затрыманьня сілавікі праверылі тэлефон затрыманай і знайшлі там фота з пратэстаў у Менску ў 2020 годзе.
Тэлеграм-канал сілавікоў сьцьвярджае, што дзяўчыне цяпер пагражае крымінальнае пакараньне. Артыкул не ўдакладняюць.
У краіне сыстэматычна затрымліваюць людзей за выявы бел-чырвона-белага сьцяга і «Пагоні», у тым ліку за тату, налепкі і саколкі.