Частку шляху 75-гадовы ўніяцкі вернік вырашыў праехаць на цягніку, а апошнія дзесяць кілямэтраў прайсьці пешшу. На станцыі Бігосава яго затрымалі, гэта здарылася 28 ліпеня, піша БАЖ.
Паводле відавочцаў, прычынай затрыманьня стала вокладка пашпарту з гербам «Пагоня». Гэта заўважылі супрацоўнікі памежнай службы, якія правяралі дакумэнты ў пасажыраў дызэль-цягніка Полацак – Бігосава.
Станцыя Бігосава — апошні чыгуначны прыпынак на беларускім баку беларуска-латыскага памежжы, правяраюць пашпарты там рэгулярна.
Памежная служба выклікала міліцыю, і як толькі Барыс Хамайда выйшаў на пэрон, яго затрымалі і павезьлі ў Верхнядзьвінскі РАУС. Сувязі зь ім няма дагэтуль.
Барыса Хамайду шмат разоў затрымлівалі за распаўсюд газэт, акцыі ў абарону беларускай мовы, пікеты.