Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яны пачнуць працаваць супраць нас». Намесьнік начальніка ГУБАЗіКу сказаў, чаму ня хоча спыняць рэпрэсіі


Міхаіл Бедункевіч
Міхаіл Бедункевіч

У ГУБАЗіКу ня хочуць спыняць рэпрэсіі супраць беларусаў, якія падтрымалі пратэсты 2020 году, бо баяцца, што хваляваньні могуць разгарэцца зноў.

Інтэрвію намесьніка начальніка ГУБАЗіКу Міхаіла Бедункевіча прапагандысту Грыгорыю Азаронку паслухаў партал «Зеркало».

Зь інтэрвію вынікае, што арышты і суды над удзельнікамі пратэстаў носяць прэвэнтыўны характар, іх заканчэньне не плянуецца.

Бедункевіч сказаў, што «час ад часу дзесьці праскоквае на розных рэсурсах і ў розных сродках масавай інфармацыі» пасыл спыніць перасьлед людзей з палітычных матываў. Аднак намесьнік начальніка ГУБАЗіКу гэтую ідэю не падтрымлівае.

«Калі не працаваць над гэтым, то тады яны зноў пачнуць працаваць супраць нас. Зьявяцца і адужаюць тыя ж схаваныя ячэйкі, будуць разьвівацца ініцыятывы, будзе ісьці работа для падрыву дзяржавы знутры, будуць шкодзіць, гадзіць. Калі ня будзем працаваць, зноў могуць быць перадумовы да тых праблем, якія ўзьніклі ў нас ня так даўно», — сказаў Бедункевіч.

Намесьнік начальніка ГУБАЗіКу таксама прыгразіў, што «калі яшчэ да кагосьці не дайшлі, то гэта ня значыць, што яны невядомыя».

«Проста, магчыма, цяпер гэтага ня трэба рабіць. Прыйдзе час, мы ўсё гэта раскажам і пакажам», — сказаў Бедункевіч.

  • Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на гэты момант у Беларусі ў месцах пазбаўленьня волі знаходзяцца 1489 палітвязьняў, за месяц праваабарончая супольнасьць прызнала такімі 42 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG