Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея сёлета накіруе на бясьпеку і абарону рэкордны з 2011 году аб’ём фінансаваньня


Цела загінулага ва Ўкраіне расейскага вайскоўца
Цела загінулага ва Ўкраіне расейскага вайскоўца

У першым паўгодзьдзі 2023 году Расея накіравала на вайсковыя патрэбы амаль 5,6 трыльёна рублёў — на 12% больш, чым прадугледжвалася спачатку.

Гадавыя расходы Расеі на вайсковыя патрэбы ў 2023 годзе перавысяць траціну ўсіх бюджэтных выдаткаў.

Як паведаміла агенцтва Reuters, якое мае ў распараджэньні адпаведны ўрадавы дакумэнт, гадавыя расходы бюджэту на артыкул «нацыянальная абарона» складуць 9,7 трыльёна рублёў, або 33,4% ад усіх выдаткаў дзяржавы.

У дзейным бюджэтным пляне было прадугледжана на гэтыя патрэбы 17,1%.

Паводле агенцтва, такім чынам у 2023 годзе частка бюджэтных расходаў на вайсковыя патрэбы стане рэкорднай з 2011 году. Раней яна складала ад 14% да 23% расейскага бюджэту.

Згодна з дакумэнтам, у першым паўгодзьдзі 2023 году Расея накіравала на вайсковыя патрэбы амаль 5,6 трыльёна рублёў — на 12% больш, чым прадугледжвалася першапачаткова.

Reuters зьвязвае павелічэньне вайсковых выдаткаў Расеі зь яе нападам на Украіну. Агенцтва не выключае, што працяг вайны можа прывесьці да павелічэньня дэфіцыту бюджэту, які на пачатак ліпеня складаў 2,6 трыльёна рублёў.

Урад і Міністэрства фінансаў Расеі не адказалі на просьбу журналістаў аб камэнтары. У чэрвені 2023 году расейскія ўлады схавалі актуальныя выдаткі бюджэту дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG