Лінкі ўнівэрсальнага доступу

EPAM прадаў сваю юрыдычную асобу ў Расеі


Колішні офіс EPAM у Менску
Колішні офіс EPAM у Менску

Угода адбылася 2 жніўня. Пакупніком стала ТАА «Група Рексофт».

Распрацоўнік праграмнага забесьпячэньня EPAM прадаў расейскую юрыдычную асобу ТАА «ЭПАМ Системз» расейскай групе «Рексофт», што вынікае з рэестравых зьвестак ЕГРЮЛ, на якія спасылаецца Interfax.

«Рексофт» паведаміў, што група набыла 100% кампаніі RNT Group, якая ёсьць праваўладальнікам ТАА «ЭПАМ Системз» — «дачкі» EPAM Systems Inc. у Расеі.

Паводле ўмоваў пагадненьняў з EPAM Systems Inc. кампанія ня можа выкарыстоўваць брэнд EPAM у Расеі.

У паведамленьні таксама ўдакладняюць, што ўмовы ўгоды не даюць магчымасьці зваротнага выкупу. Плянуецца, што на асноўныя захады аб’яднаньня пойдзе каля году, а агульны штат супрацоўнікаў перавысіць 1,5 тысячы чалавек. Сума ўгоды не называецца.

Кампанія EPAM Systems Inc., распрацоўнік праграмнага забесьпячэньня на замову, заснаваная ў 1993 годзе. У красавіку 2022 году яна паведаміла аб намеры спыніць працу ў Расеі на фоне падзеяў ва Ўкраіне. У верасьні кампанія паведаміла, што падпісала пагадненьне аб продажы практычна ўсіх сваіх расейскіх актываў, але ўгода так і не адбылася: тэрмін падпісанай дамовы скончыўся, кампанія пераглядае яе варункі, паведамляла EPAM у лютым 2023 году.

У траўні кампанія паведаміла, што атрымала дазвол расейскіх уладаў на ўгоду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG