Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У літоўскім IT-сэктары зьявілася ўжо другая кампанія зь беларускімі каранямі, якая мае звыш тысячы супрацоўнікаў


Сымболіка Wargaming
Сымболіка Wargaming

Новы «тысячнік» зь беларускімі каранямі працуе ў Літве ад лістапада 2020 году.

Плянку ў тысячу супрацоўнікаў пераадолела кампанія Wargaming Vilnius, піша rekvizitai.vz.lt.

Сярэдні заробак арганізацыі ў лютым 2023-га складаў 5 тысяч эўра.

Літоўская «дачка» кампаніі зарэгістравалася ў Літве ў лістападзе 2020-га, а ў красавіку 2021 году адкрыла цэнтар распрацоўкі ў Вільні. Да сярэдзіны лета 2022-га у ім ужо працавала больш за 900 чалавек.

Першай кампаніяй зь беларускімі каранямі, якая пераадолела плянку ў тысячу супрацоўнікаў, стала дачка EPAM Systems — EPAM sistemos. Цяпер у ейным штаце 1438 спэцыялістаў.

З 2020 году зь Беларусі з прычыны рэпрэсій пачаўся масавы адток спэцыялістаў ІТ-галіны. Шмат кампаній цалкам згарнулі свой бізнэс у краіне і пераехалі за мяжу. З IT-кампаній за мінулы год звольнілася больш за 29,5 тысячы спэцыялістаў — гэта на 74% больш, чым у 2021 годзе.

За студзень і люты 2023 году, паводле афіцыйнай статыстыкі, з кампаній сэктару «Інфармацыя і сувязь» звольніліся 3423 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG