Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларускі Гаюн»: колькасьць вагнэраўцаў у Беларусі павялічылася да 3,5 тысячы


Інструктары ПВК "Вагнэр" у Беларусі
Інструктары ПВК "Вагнэр" у Беларусі

Паводле зьвестак праекту «Беларускі Гаюн», з 11 ліпеня на беларускую тэрыторыю прыбылі як мінімум 10 арганізаваных калён ПВК «Вагнэр».

Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведаміў, што колькасьць асабовага складу прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» на тэрыторыі Беларусі складае 3450-3650 наймітаў.

Паводле зьвестак праекту, з 11 ліпеня на беларускую тэрыторыю прыбылі мінімум 10 арганізаваных калён ПВК «Вагнэр», апошняя перамясьцілася 23 ліпеня.

«Усе калёны накіроўваліся і прыбылі ў намётавае мястэчка ў вёсцы Цэль пад Асіповічамі. Ацэнка заснавана на ліку тэхнікі, якая прыбыла ў Беларусь, і яе прыбыцьцё пацьвердзілі», — адзначаецца ў паведамленьні «Беларускага Гаюна».

Згодна з ацэнкамі праекта, у Беларусь перамясьцілі 670-700 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, у тым ліку пікапы УАЗ Патрыёт (іх большасьць), Mitsubishi L200, КамАЗы «Уралы», аўтобусы, фуры і будаўнічая інжынэрная тэхніка.

22 ліпеня ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны паведамілі, што колькасьць расейскіх наймітаў ПВК «Вагнэр» у Беларусі можа дасягаць 5 тысяч.

  • ПВК «Вагнэр» — неафіцыйнае расейскае ўзброенае падразьдзяленьне, не зьвязанае зь Мінабароны РФ або іншымі дзяржструктурамі. «Вагнэраўцы» бяруць удзел у наземных апэрацыях у Сырыі, Афрыцы і ў вайне з Украінай. Наймітаў падазраюць ва ўчыненьні шматлікіх ваенных злачынстваў.
  • Увечары 23 чэрвеня Прыгожын і ПВК «Вагнэр» арганізавалі ў Расеі мяцеж, які працягваўся крыху менш за суткі. Пасьля гэтага расейскія ўлады заявілі, што «Вагнэр» сыдзе ў Беларусь.
  • 14 ліпеня Мінабароны Беларусі заявіла, што беларускія войскі тэрытарыяльнай абароны цяпер трэніруюць найміты ПВК «Вагнэр».
  • Паводле маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн», калёны ПВК «Вагнэр» пачалі прыбываць у Беларусь з 11 ліпеня.
  • Былы лідэр прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе Ігар Стралкоў-Гіркін, цяпер арыштаваны, у сваім тэлеграм-канале, спасылаючыся на аднаго з камандзіраў ПВК «Вагнэр», кіраўніка штабу з пазыўным «Маркс», паведаміў, што ў Беларусь прыбудзе да 10 тысяч байцоў «Вагнэру».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG