Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы ізраільцаў ідуць у Іерусалім маршам пратэсту супраць судовай рэформы. Тлумачым, чаму яны пратэстуюць ужо чацьвёрты месяц


Пратэсты супраць судовай рэформы. Ліпені 2023.
Пратэсты супраць судовай рэформы. Ліпені 2023.

Каля дзесяці тысяч ізраільцян далучыліся да маршу пратэсту супраць судовай рэформы. Дэманстранты ўжо трэці дзень ідуць з Тэль-Авіва ў Іерусалім па сьпякоце.

Калёна з нацыянальнымі сьцягамі, якая стартавала з прыбярэжнага Тэль-Авіва ў чацьвер, у пятніцу расьцягнулася на чатыры кілямэтры ўздоўж асноўнай ізраільскай шашы, піша Associated Press. Тэмпэратура паветра па дарозе складала каля 35°C. Адлегласьць паміж гарадамі перавышае 60 кілямэтраў.

Пратэстанты двойчы спыняліся на начлег і плянуюць дайсьці да Іерусаліма ўвечары ў суботу, 22 ліпеня. Яны маюць намер усталяваць намёты ля будынка Кнэсета — ізраільскага парлямэнту — як мінімум да галасаваньня ў ім па судовай рэформе. Чакаецца, што яно адбудзецца на пачатку наступнага тыдня, піша The Times of Israel.

  • Масавыя пратэсты працягваюцца ў Ізраілі ў адказ на пляны ўладаў рэарганізаваць судовую сыстэму краіны. Толькі ў ліпені ў Ізраілі прайшлі шматтысячныя дэманстрацыі і страйкі, а больш за тысячу рэзэрвістаў аб’явілі аб прыпыненьні сваёй службы ў арміі.
  • Прэмʼер-міністар краіны Біньямін Нетаньяху і яго саюзьнікі — ультранацыяналістычныя і ультраартадаксальныя партыі — сьцьвярджаюць, што рэформа неабходна для абмежаваньня «празьмерных» паўнамоцтваў судзьдзяў.
  • Праціўнікі рэформы лічаць, што яна прывядзе да зьніжэньня судовага кантролю за рашэньнямі ўрада, а суды фактычна страцяць незалежнасьць.
  • Масавыя пратэсты супраць судовай рэформы ў Ізраілі адбываліся і ў сакавіку 2023 года. У адзін дзень, 26 сакавіка, на вуліцы выйшлі больш за 600 тысяч дэманстрантаў. У краіне быў абʼяўлены страйк. Тады Нетаньяху вырашыў адкласьці разгляд судовай рэформы да летняй сэсіі Кнэсета.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG