Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладную Беларускую патрыятычную партыю таксама ліквідуюць


Мікалай Улаховіч
Мікалай Улаховіч

Вярхоўны суд Беларусі 24 ліпеня разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай патрыятычнай партыі.

Гэта вынікае з раскладу паседжаньняў суда, заўважыла
«Зеркало».

Два дзесяцігодзьдзі нязьменным кіраўніком гэтай праўладнай беларускай партыі застаецца Мікалай Улаховіч. Ён таксама лідэр грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае казацтва». У 2015 годзе Улаховіч быў кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі і, паводле ЦВК Беларусі, набраў 1,67% зь ліку тых, хто прыйшоў на выбарчыя ўчасткі.

У жніўні 2020 году, яшчэ да выбараў, Беларуская патрыятычная партыя згадвалася як адна з тых, што «згуртаваліся для абароны дзяржаўных асноваў». У 2016-м Улаховіч заяўляў, што ён супраць «рускага сьвету».

  • На пачатак 2023 году ў Беларусі лічылася 15 палітычных партый.
  • 14 лютага Лукашэнка падпісаў закон «Аб зьмене законаў па пытаньнях дзейнасьці палітычных партый і іншых грамадзкіх абʼяднаньняў». Дакумэнт узмацніў патрабаваньні да палітычных сіл і абавязаў усе існыя партыі прайсьці працэдуру перарэгістрацыі на працягу 6 месяцаў пасьля яго ўступленьня ў сілу.
  • Зь меркаваньняў бясьпекі Беларуская партыя «Зялёныя» (БПЗ), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (БСДГ), Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» падалі дакумэнты на перарэгістрацыю бязь сьпісу сваіх сяброў. На гэтай падставе Мінюст адмовіў ім у перарэгістрацыі. Усе названыя партыі выступаюць супраць цяперашняга рэжыму.
  • 20 ліпеня мае адбыцца судовае паседжаньне ў справе ліквідацыі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, якую ўзначальвае Зянон Пазьняк. Таксама Мінюст плянуе ліквідаваць Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамаду), партыю «Зялёных». А АГП ужо атрымала такі ж ліст, як і «Зялёныя», з прапановай самаліквідавацца.
  • Улады перарэгістравалі толькі тры праўладныя палітычныя партыі: Камуністычную партыю Беларусі, Лібэральна-дэмакратычная партыю, Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасьці. Раней зарэгістравалі ляяльную Аляксандру Лукашэнку партыю «Белая Русь».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG