Гаворка ідзе пра злачынствы, якія «датычацца амаль кожнага беларуса, які пацярпеў пасьля падзеяў 2020 году», растлумачыў палітык у звароце на сваім ютуб-канале.
Паводле яго, такое расьсьледаваньне могуць правесьці ў межах аднаго з даступных міжнародных мэханізмаў крымінальнага правасудзьдзя.
«Гэта зьяўляецца нашым выключным прыярытэтам. І ўжо вялізныя, вялізныя тамы дакумэнтаў», — заявіў Латушка.
Падрабязнасьці новага расьсьледаваньня ён не раскрыў.
- 18 ліпеня Павал Латушка заявіў, што рыхтуецца перадаць у Міжнародны крымінальны суд (МУС) у Гаазе зьвесткі больш як пра тысячу ахвяраў злачынстваў супраць чалавечнасьці, учыненых рэжымам Лукашэнкі. Факты сабраныя і аформленыя з дапамогай літоўскіх юрыстаў.
- Таксама кіраўнік НАУ анансаваў перадачу ў МУС наступнага пакета дакумэнтаў, які, паводле яго, даказвае ўдзел Лукашэнкі ў незаконнай дэпартацыі ў Беларусь дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый.
- Камітэт Эўрапарлямэнту па замежных справах 18 ліпеня ўхваліў даклад, у якім заклікаў МУС выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі, як гэта было зроблена ў дачыненьні да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай пры прэзыдэнце РФ па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Даклад будзе прадстаўлены на зацьвярджэньне Эўрапарлямэнту ў верасьні.