Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Плянавалі ўзрываць цягнікі». У Польшчы прад’явілі абвінавачаньне ў шпіянажы 15 іншаземцам, сярод іх трое беларусаў


Супрацоўнікі польскіх спэцслужбаў. Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Супрацоўнікі польскіх спэцслужбаў. Архіўнае ілюстрацыйнае фота

Затрыманыя ў Польшчы 15 грамадзян Беларусі, Расеі і Ўкраіны, якія ўваходзілі ў расейскую выведную сетку, «плянавалі ўзрываць цягнікі са зброяй і гуманітарнай дапамогай для Ўкраіны». Ім прадʼявілі абвінавачаньні, паведамляе Gazeta Polska.

Затрыманым прадʼявілі абвінавачаньне ў шпіянажы на карысьць расейскай вайсковай выведкі, ім пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Як піша выданьне, затрыманыя грамадзяне Беларусі, Расеі і Ўкраіны працавалі ў Польшчы з сакавіка па ліпень. Паводле выданьня, яны атрымлівалі заданьні для дыстанцыйнага выкананьня наўпрост з Масквы, а пасьля іх выкананьня атрымлівалі ўзнагароджаньне ў крыптавалютах (у асноўным біткойнах), якія потым абменьвалі на гатоўку.

  • 15 сакавіка польскія ўлады паведамілі пра затрыманьне шэрагу іншаземцаў па падазрэньні ў супрацоўніцтве з расейскімі спэцслужбамі. Са словаў міністра замежных спраў Польшчы Марыюша Камінскага, галоўнай мэтай групы быў сабатаж дапамогі Ўкраіне, а таксама прапаганда антызаходніх настрояў.
  • Паводле сьледзтва, затрыманыя «рыхтаваліся да дывэрсійных дзеяньняў, накіраваных на тое, каб паралізаваць пастаўкі абсталяваньня, зброі і дапамогі Ўкраіне». Як адзначалі польскія сьледчыя, у задачы групы ўваходзіла «выяўленьне, маніторынг і дакумэнтаваньне паставак зброі».
  • Празь дзень пасьля затрыманьняў зь беларускіх праўладных тэлеграм-каналаў стала вядома, што сярод дзевяці затрыманых трое — грамадзяне Беларусі. Гаворка пра Мікалая Маскаленку (1971 году нараджэньня), Уладзіслава Пасьміцюху (1994 г. н.) і Марыю Мядзьведзеву (2004 г. н.).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG