Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва Клайпедзкага порту заявіла пра гатоўнасьць перагружаць украінскае збожжа замест беларускіх калійных угнаеньняў


Клайпедзкі порт. Ілюстрацыйнае фота
Клайпедзкі порт. Ілюстрацыйнае фота

Магутнасьці тэрміналу сыпкіх грузаў Клайпедзкага порту могуць быць выкарыстаныя для экспарту ўкраінскага збожжа, якое засталося пасьля выхаду Расеі з Чарнаморскай збожжавай угоды, заявіў 18 ліпеня кіраўнік дырэкцыі Клайпедзкага дзяржаўнага марскога порту Альгіс Латакас.

Паводле яго, тэрмінал Biriu kroviniu terminalas (BKT), «які да сакавіка мінулага году загружаў угнаеньні беларускага вытворцы калійных угнаеньняў», гатовы прыняць частку збожжа.

«Тэрмінал для пагрузкі калійных угнаеньняў прастойвае», — паведаміў Латакас.

30% акцыяў BKT належыць прадпрыемству «Беларуськалій», якое знаходзіцца пад санкцыямі.

9 сакавіка дзяржаўная кампанія «Літоўская чыгунка» абвясьціла аб скасаваньні дамоваў з клайпедзкімі кампаніямі Uosto Vartai і BKT, бо тыя спрабавалі абысьці санкцыі другі раз.

8 сьнежня 2021 году набылі моц санкцыі ЗША супраць вытворцы калію — прадпрыемства «Беларуськалій».

Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антонію Гутэрыш на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН 5 траўня 2023 году заявіў, што трэба зьняць санкцыі з экспарту беларускіх і расейскіх угнаеньняў. Паводле яго, на сустрэчах з расейскім і ўкраінскім лідэрамі ён уздымаў пытаньне харчовага крызісу, які з прычыны вайны ва Ўкраіне ўзьнік у Сэнэгале, Нігеры і Нігерыі.

Дэмакратычныя сілы Беларусі выступаюць супраць такога рашэньня.

Расея выйшла з угоды аб экспарце збожжа з Украіны 17 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG