Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суд перадалі справу сына палітыка Анатоля Лябедзькі


Арцём Лябедзька. Ілюстрацыйны каляж
Арцём Лябедзька. Ілюстрацыйны каляж

Справу палітвязьня Арцёма Лябедзькі будуць разглядаць у Менскім гарадзкім судзе.

Пра тое, што справа Арцёма Лябедзькі ўжо ў судзе, Свабодзе паведаміў ягоны бацька, апазыцыйны палітык Анатоль Лябедзька. Калі пачнецца працэс, палітыку невядома. Ад камэнтару Анатоль Лябедзька ўстрымаўся.

Арцёма Лябедзьку затрымалі ў канцы сакавіка і зьмясьцілі на 15 сутак на Акрэсьціна. Аднак пасьля яшчэ аднаго такога ж тэрміну Лябедзьку-малодшага на волю ня выпусьцілі, а перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Неўзабаве стала вядома, што Арцёма Лябедзьку абвінавачваюць у фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці праз данаты, за гэта яму пагражае да 8 гадоў зьняволеньня.

Арцёму Лябедзьку 37 гадоў, у яго падрастае чатырохгадовая дачка Паліна. Арцём зь сям’ёй жыў у Менску, працаваў у прыватнай фірме, палітыкай не займаўся. Пра сябе казаў, што за мяжу не зьбіраецца і «хоча жыць на роднай зямлі». Беларускія праваабаронцы прызналі Арцёма Лябедзьку палітзьняволеным.

Маці Арцёма Лябедзькі Сьвятлана расказвала журналістам, што лісты ад яго з «Валадаркі» прыходзяць, «але там нічога такога, што тычыцца самой справы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG