Фонд беларускай салідарнасьці BySol, дабрачынны фонд «Краіна для жыцьця», ініцыятыва дапамогі палітычным зьняволеным у Беларусі Dissidentby і дабрачынная арганізацыя Littowin LIONS CLUB абвясьцілі аб супольным зборы грошай на дапамогу дзецям палітвязьняў сабрацца ў школу.
Ініцыятывы дапамогі плянуюць сабраць па 100 эўра на кожнае дзіця палітзьняволеных бацькоў.
Тыя, хто хоча атрымаць дапамогу, мусяць запоўніць адпаведную форму у пэрыяд ад 12 да 26 ліпеня.