Як паведаміў BelPol, чыноўнік, праўдападобна, застрэліўся з паляўнічага ружжа, якое знайшлі побач. Гэта адбылося ў горадзе, за 15 хвілін хады ад ягонага месца працы. Цела знайшлі ў хмызьняку паміж праспэктам Міру і вуліцай Станцыённай.
Асноўная вэрсія — самагубства. Але матывы пакуль невядомыя.
На цырымоніі разьвітаньня Міхаіл Жук быў у закрытай труне.
З сайту райвыканкаму ўжо прыбралі імя чыноўніка, намесьніка старшыні райвыканкаму.
17 ліпеня Свабодзе ў райвыканкаме ў Мастах пацьвердзілі факт самазабойства Міхаіла Жука.