У кірунку Асіповічаў і лягера ў вёсцы Цэль па трасе М5 ад Бабруйску рухаецца яшчэ адна буйная калёна наймітаў ПВК «Вагнэр», піша «Беларускі Гаюн».
У складзе калёны як мінімум 20 машын розных мадыфікацый: УАЗ «Патрыёт», пікапы, будаўнічая тэхніка, аўтобусы, фуры.
Па зьвестках ініцыятывы «Беларускі Гаюн», гэта ўжо як мінімум трэцяя калёна з наймітамі, якая прыбыла ў Беларусь з 11 ліпеня.
- Адзін з праваенных тэлеграм-каналаў апублікаваў відэа, дзе відаць розныя часткі калёны наймітаў ПВК «Вагнэр», якія 15 ліпеня рухаліся ў кірунку намётавага лягера ў в. Цэль.
- Аналіз відэа, які зрабіў тг-канал Беларускі Гаюн, паказвае, што яно было зробленае ў Магілёўскай вобласьці ў 5 раніцы 15 ліпеня.
- 16 ліпеня «Беларускi Гаюн» зафіксаваў сьцяг вагнэраўцаў, узьняты з боку Расеі на КПП каля вёскі Дубавічка. Гэты пераход выводзіць на трасу Р43, па якім калёна «Вагнэра» рухалася ў кірунку намётавага лягера ў вёску Цэль.