Прадстаўнікі беларускай грамады Амэрыкі бралі ўдзел у імпрэзах Камітэту паняволеных народаў ад самага яго ўтварэньня.
Тыдзень паняволеных народаў праводзіцца ў ЗША дзеля падтрымкі змаганьня супраць таталітарызму і тыраніі, для прыцягненыя ўвагі амэрыканскага грамадзтва да лёсу народаў, што пакутуюць пад ціскам дыктатуры.
Удзельнікі беларускай грамады ў ЗША патрабавалі вызваленьня палітвязьняў у Беларусі, а таксама выказалі салідарнасьць з Украінай.
«Сёньня, калі Беларусь знаходзіцца пад расейскай вайсковай акупацыяй і паняволеная дыктатурай Лукашэнкі, што дазволіла гэтую акупацыю, мы мусім падтрымаць таксама нашых братоў ва Ўкраіне, частка якой акупаваная і паняволеная расейскімі агрэсарамі», — заяўляюць беларускія ўдзельнікі маршу.