У нядзелю, 16 ліпеня ў Нью-Ёрку прайшоў «Марш паняволеных народаў», на якім жыхары Злучаных Штатаў выказалі салідарнасьць з народамі, што пад таталітарным прыгнётам, перадае «Новы час».
Шэсьць дзясяткаў удзельнікаў маршу, вялікую частку якіх складалі беларусы, наведалі імшу ў катэдры Сьвятога Патрыка, дзе маліліся за паняволеныя народы, і прайшлі да плошчы Калюмба, дзе адбылося адкрыцьцё Тыдня паняволеных народаў.
Марш праводзіцца на трэцім тыдні ліпеня ад 1959 году, ён адкрывае Тыдзень паняволеных народаў.