Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Групу беларускіх турыстаў пасьпяхова эвакуавалі з Эльбрусу


Эльбрус
Эльбрус

Супрацоўнікі МНС Расеі ў ноч на 12 ліпеня эвакуавалі групу турыстаў у складзе чатырох грамадзян Беларусі і аднаго расейца.

Пры спуску на вышыні 5300 м (вышыня гары 5642 м) двум удзельнікам групы стала кепска і група запрасіла дапамогу. На месца выбылі супрацоўнікі Эльбрускага высакагорнага пошукава-выратавальнага атраду.

Турыстаў «пры завеі, сьнезе і шквалістым ветры» даставілі на найбліжэйшую базу МНС, у мэдычнай дапамозе яны ня мелі патрэбы.

Гэта ўжо другі выпадак за год, калі ратавальнікі шукалі беларускіх турыстаў на Эльбрусе. Падобная сытуацыя адбылася і ў траўні. Тады група з шасьці беларускіх турыстаў таксама не рэгістравала свой паход у МНС Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG