Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ратавальнікі знайшлі беларускіх турыстаў, якія зьніклі на схіле Эльбруса. Яны жывыя


На Эльбрусе. Ілюстрацыйнае фота
На Эльбрусе. Ілюстрацыйнае фота

Шасьцярых зьніклых беларускіх турыстаў знайшлі, паведамляе МНС Беларусі са спасылкай на расейскіх калегаў. Усе яны жывыя, ідзе падрыхтоўка да іх спуску з гары.

Паводле МНС Беларусі, у 17.20 на гары Эльбрус на вышыні 3800 мэтраў ратавальнікі знайшлі 6 беларускіх турыстаў — усю групу, якую шукалі. Іх стан здавальняючы, цяпер вырашаецца пытаньне іх спуску.

«Паводле наяўнай у МЗС папярэдняй інфармацыі, група турыстаў, якія зьніклі на Эльбрусе, знойдзеная. Удакладняем дэталі і падрабязнасьці», — паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Сувязь з турыстамі зьнікла 23 траўня. Яны прыехалі зь Беларусі і не былі зарэгістраваныя ў МНС. У іх пошуках удзельнічала больш за 80 чалавек, прыцягнулі 24 адзінкі тэхнікі, бесьпілётнік і верталёт Мі-8.

Эльбрус — стратавулькан на Каўказе. Яго вышыня складае 5642 мэтры над узроўнем мора.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG