Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх спартоўцаў дапусьцілі да Азіяцкіх гульняў, дзе яны пройдуць кваліфікацыю да Алімпіяды-2024. Але з умовамі


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Дэлегацыя Беларусі на зімовай Алімпіядзе ў Пэкіне — 2022
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Дэлегацыя Беларусі на зімовай Алімпіядзе ў Пэкіне — 2022

Каля 500 спартоўцаў зь Беларусі і Расеі выступяць на Азіяцкіх гульнях у Ханчжоў, на якіх змогуць прайсьці кваліфікацыю на Алімпіяду-2024, паведамляе спартовае выданьне Insidethegames.

На Азіяцкіх гульнях яны будуць выступаць у нэўтральным статусе: пад нэўтральным сьцягам і без нацыянальнай сымболікі.

Кіроўныя органы кожнага з 31 віду спорту, уключанага ў праграму Алімпіяды ў Парыжы 2024 году, будуць вырашаць, ці дазваляць ім удзел спартоўцаў з Расеі і Беларусі ў спаборніцтвах. Пры гэтым спатоўцы зь Беларусі і Расеі ня будуць прэтэндаваць на мэдалі.

Азіяцкія гульні пройдуць з 23 верасьня да 8 кастрычніка.

  • Пасьля поўнамаштабнага нападу Расеі на Ўкраіну, 28 лютага 2022 году Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў міжнародныя спартыўныя фэдэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў атлетаў з Расеі і Беларусі. Рэкамэндацыю неадкладна і масава прынялі да выкананьня, у выніку чаго расейскі і беларускі спорт аказаўся амаль у поўнай ізаляцыі.
  • Сёлета выканкам МАК пацьвердзіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненьні да Беларусі і РФ, але зазначыў, што спартоўцам нельга забараняць удзельнічаць «толькі праз пашпарт», і рэкамэндаваў міжнародным фэдэрацыям дазволіць беларусам і расейцам удзельнічаць у спаборніцтвах у нэўтральным статусе, у тым выпадку, калі яны «актыўна не займаліся падтрымкай баявых дзеяньняў» і ня маюць дзейных кантрактаў з сілавымі і ваеннымі ведамствамі сваіх краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG