Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі абстралялі Ліман у Данецкай вобласьці. Ёсьць загінулыя і параненыя


Наступствы расейскага абстрэлу Ліману ў Данецкай вобласьці, 8 ліпеня 2023 году
Наступствы расейскага абстрэлу Ліману ў Данецкай вобласьці, 8 ліпеня 2023 году

У выніку расейскага ўдару па горадзе Ліман Данецкай вобласьці 8 ліпеня загінулі сама меней восем чалавек, яшчэ 13 атрымалі раненьні, паведамляе МУС Украіны.

«Выратавальнікі ліквідавалі ўзгараньні ў прыватнага жылога дома, прыбудовы да будынка друкарні і трох легкавых аўтамабіляў, якія ўзьніклі ў выніку абстрэлу», — гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Паўла Кірыленкі, удар з рэактыўных сыстэм залпавага агню нанесьлі а 10-ай раніцы, ён трапіў па прыватным сэктары.

У Мінабароны Расеі абстрэл пакуль не камэнтавалі.

  • Нягледзячы на шматлікія сьведчаньні і доказы, Масква адмаўляе нанясеньне ўдараў па мірных жыхарах з самага пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну.
  • У ААН паведамілі, што на 30 чэрвеня змаглі пацьвердзіць гібель 9177 і раненьне 15993 мірных жыхароў Украіны ў выніку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі. Сярод іх — 535 загінулых і 1095 параненых дзяцей. У ААН адзначаюць, што рэальная колькасьць загінулых і параненых можа быць значна большай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG