Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.
Ён дадаў, што Рабэрта просіць усіх неабыякавых дапамагчы яму сабраць грошы на іміграцыйнага адваката, каб падаць апэляцыю і атрымаць магчымасьць застацца ў Літве. BYSOL запусьціў адпаведны збор для Рабэрта Вальдэса Касануэвы.
Патрэбныя на адваката грошы кубінцу зь Беларусі сабралі за лічаныя гадзіны, чарговы прыклад беларускай салідарнасьці і ўзаемадапамогі.
- Рабэрта Вальдэс Касануэва — графічны дызайнэр. Звыш 30 гадоў таму таму на Кубе ён ажаніўся зь беларускай, але жонцы давялося вярнуцца на радзіму даглядаць хворую маці, і Рабэрта таксама прыехаў у Беларусь. Быў жанаты тройчы, цяпер разьведзены. У Беларусі ў яго засталіся трое дзяцей: двое дарослых і адзін непаўналетні. Ён сябра Беларускага саюза дызайнэраў. Ён свабодна размаўляе на расейскай мове.
- Рабэрта Вальдэса Касануэву затрымалі летась 11 лістапада пасьля ўдзелу ў маршы. Больш за год ён правёў на Акрэсьціна ў чаканьні дэпартацыі.
- «Калі яго дэпартуюць, на радзіме пасадзяць на доўгія гады. Бо Куба прызнае Лукашэнку і, раз Рабэрта Касануэва выступіў супраць Лукашэнкі, то ён выступае супраць Кубы», — расказваў раней ягоны сукамэрнік Вадзім Сугойдзь.
- 10 сьнежня 2021 году яго выслалі з краіны. Калі Касануэву вызвалілі, яго пасадзілі на самалёт у Расею. Пасьля гэтага пры дапмозе фонду BYSOL яго эвакуавалі ў Літву.