Ад палітзьняволенага Віктара Бабарыкі ўжо больш за два месяцы няма ніякіх вестак.
Апошні раз інфармацыя пра Віктара Бабарыку даходзіла ў ноч на 25 красавіка, калі банкіра з калёніі перавялі ў бальніцу Наваполацку. Нібыта са сьлядамі зьбіцьця і пнэўматораксу, але дакладнага пацьверджаньня гэтаму няма.
Расказваем тры вэрсіі, дзе можа быць палітык.
- 6 ліпеня 2021 году Вярхоўны суд прыгаварыў бацьку Эдуарда Віктара Бабарыку да 14 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры» (ч. 3 арт. 430) і «легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам» (ч. 2 арт. 235).
- Праваабаронцы паведамлялі, што Віктар Бабарыка быў у сьпісе сьведак па справе сына, аднак у суд у якасьці сьведкі яго так і не даставілі, хоць улады распаўсюджвалі такую інфармацыю. Гэта ўзмацніла падазрэньні ў грамадзтве аб праблемах Бабарыкі-старэйшага са здароўем.
- 5 ліпеня судзьдзя Менскага абласнога суду Ўладзімер Арэшка прызнаў Эдуарда Бабарыку вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 243 (ухіленьне ад выплаты падаткаў), ч. 3 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або варажнечы), ч. 1 арт. 293 (масавыя беспарадкі) і прысудзіў яму 8 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.