Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэпрэсіі ў лічбах: штодня ў чэрвені ў сярэднім затрымлівалі па палітычных матывах каля 19 чалавек


Лісты палітвязьням, ілюстрацыя
Лісты палітвязьням, ілюстрацыя

Колькасьць затрыманых вырасла амаль у 1,5 разы – праваабаронцы «Вясны» апублікавалі агляд сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў чэрвені.

На канец чэрвеня 2023 году ў Беларусі ў месцах пазбаўленьня волі знаходзілася 1496 палітвязьняў;

  • сярод іх 165 жанчын;
  • за месяц праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 71 чалавека;
  • вядома пра ня менш як 560 затрыманьняў;
  • пра 409 выпадкаў палітычна матываванага адміністрацыйнага перасьледу;
  • прызначана ня менш як 184 адміністрацыйныя арышты і 151 штраф.
  • чвэрць затрыманых – жанчыны;
  • праваабаронца Наста Лойка асуджаная да 7 гадоў пазбаўленьня волі па палітычна матываваных абвінавачваньнях;
  • па канец чэрвеня ў месцах пазбаўлення волі ўтрымліваецца 34 журналісты і супрацоўнікі СМІ.
  • усяго «Вясьне» вядома пра больш як 3400 асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах; у канцы сёлетняга лютага Генэральны пракурор А. Швед паведаміў, што органы пракуратуры з 2020 году падтрымалі ў судах абвінавачваньне амаль па 3000 «экстрэмісцкіх» спраў у дачыненьні да 3645 чалавек, 62% якіх (каля 2250 чалавек) асуджаныя да пазбаўленьня волі і абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.

Праваабаронцы рэгулярна выяўляюць і дакумэнтуюць факты катаваньняў і забароненага абыходжаньня ў ходзе расьсьледаваньня палітычна матываваных крымінальных спраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG