Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разгляд нашумелага законапраекту са зьменамі для прадпрымальнікаў Беларусі адклалі


Законапраект са зьменамі для індывідуальных прадпрымальнікаў «затрымаўся» у парлямэнце Беларусі. Яго прыняцьце адклалі на восеньскую сэсію, распавёў выданьню OfficeLife дэпутат Анатоль Насеня.

У рамках законапраекту чыноўнікі хочуць урэзаць сьпіс відаў дзейнасьці для ІП і перагледзець яго для самазанятых. Прадпрымальнікі, дзейнасьць якіх не трапляе ў скарочаны пералік, будуць вымушаныя або закрыцца, або адкрыць юрыдычную асобу. Як адзначаюць экспэрты, гэта ўскладніць жыцьцё прадпрымальнікаў, бо адкрыцьцё юрыдычнай асобы — гэта «наёмныя работнікі, падаткі і ўнёскі ў ФСАН з зарплаты, падатак на дывідэнды, з вялікай верагоднасцю — яшчэ і арэнда офіса».

У законапраекце прапаноўвалі выключыць зь пераліку відаў дзейнасьці, якімі могуць займацца ІП, аптовы гандаль, турыстычныя паслугі і многія іншыя віды дзейнасьці. Пазьней чыноўнікі паабяцалі перагледзець гэты сьпіс, бо прэтэнзіі да прапанаванай рэформы выказвае як бізнэс, так і асобныя дзяржаўныя органы.

Паводле Анатоля Насені, праз тое, што «ад дзяржаўных органаў паступіла вельмі шмат прапановаў па ўдасканаленьні законапраекту, давялося перанесьці яго прыняцьце на восень».

Калі ў верасьні закон прымуць, то і ён, і сьпіс дазволеных ІП відаў дзейнасьці набудзе моц не раней за 1 студзеня 2024 года, прагназуе Насеня.

  • Раней плянавалася, што зьмены для ІП увядуць з 1 ліпеня 2023 году. Дэпутаты, хаця і раскрытыкавалі законапраект, але прынялі яго ў першым чытаньні, а да другога ён яшчэ не дайшоў.
  • У 2023 годзе для прадпрымальнікаў ужо ўвялі падатковыя зьмены. Сярод іншага, ім падвысілі падаходны падатак — з 16% да 20%. Таксама для ІП адмянілі магчымасьць працаваць па спрошчанай падатковай сыстэме (УНС).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG