Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Анархіст Францкевіч больш за 3 месяцы ў ШЫЗА


Аляксандар Францкевіч
Аляксандар Францкевіч

Станам на 30 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1496 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Палітзьняволенага анархіста Аляксандра Францкевіча зноў зьмясьцілі ў ШЫЗА, паведамляе «Вясна».

Аляксандар — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяньня», асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калёніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Адбываць тэрмін палітвязьня накіравалі ў сярэдзіне сакавіка ў Івацэвіцкую калёнію № 5. Раней паведамлялася, што адразу з «карантыну» 28 сакавіка яго зьмясьцілі ў штрафны ізалятар. Аляксандар ня выйшаў з ШЫЗА і 15 чэрвеня, пасьля чарговага спагнаньня, бо яму зноў далі 10 сутак.

Гэтым разам, па інфармацыі праваабаронцаў, яму працягнулі тэрмін да 6 ліпеня. Такім чынам, Аляксандра бесьперапынна ўтрымліваюць у ШЫЗА больш за тры месяцы.

Працягваецца ціск і на палітвязьня Ўладзімера Гунадара, які ў калёніі сумарна правёў ужо 7 дзён у ШЫЗА, паведамляе «Медиазона».

Паводле сваякоў палітзьняволенага, Уладзімер Гундар прыехаў к бабруйскую калёнію 8 чэрвеня ноччу. Першы раз яго адправілі ў ШЫЗА 14 чэрвеня на чатыры дні. Другі раз — на тры дні.

Знаёмыя Гундара мяркуюць, што яму ў калёніі рыхтуюць глебу для новай крымінальнай справы, паводле арт. 411 («Злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»).

Ўладзіміра Гундра судзілі ў палітычных крымінальных справах ужо тройчы. Агулам палітвязень асуджаны на 20 гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG