Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2022 годзе краіны ЭЗ выдалі беларусам удвая больш візаў, чым годам раней. Больш за усё — Італія


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Шэнгенская віза
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Шэнгенская віза

Эўракамісія апублікавала зьвесткі пра выдачу візаў у 2022 годзе. Паводле яе, за 2022 год у консульствах краінаў Эўразьвязу ў Беларусі візы атрымалі 118 523 чалавекі, пры гэтым было 2292 адмовы, заўважыла Office Life.

Для параўнаньня: па выніках 2021 году ў Беларусі выдалі 57 485 шэнгенскіх візаў, адмоваў было 656.

Статыстыка ўлічвае толькі візы тыпу C (кароткатэрміновыя). Таксама варта адзначыць, што яна ўлічвае ня толькі беларусаў, але і тых, хто мае дазвол на сталае або часовае пражываньне ў Беларусі.

  • Больш за ўсё візаў у 2022 годзе выдаў консульскі аддзел амбасады Італіі — 36 127. Зь іх шматразовых — 28 104, адмоваў — 284.
  • Амбасада Нямеччыны ў Менску выдала 26 667 візаў, зь іх шматразовых — 23 240, адмоваў — 638.
  • Амбасада Вугоршчыны выдала 13 264 візы, зь іх шматразовых — 11 076, адмоваў — 204.
  • Амбасада Францыі — 8818 візаў, зь іх шматразовых — 7396, адмоваў — 53.
  • Амбасада Славаччыны — 2175 візаў, зь іх шматразовых — 1032, адмоваў — 32.
  • Амбасада Чэхіі —1028 візаў, зь іх шматразовых — 696, адмоваў — 6.
  • Генконсульства Польшчы ў Горадні выдала 8392 візы, зь іх шматразовых — 7736, адмоваў — 261. Польскае консульства ў Берасьці выдала 4653 візы, зь іх шматразовых — 4245, адмоваў — 182. Амбасада Польшчы ў Менску выдала 4232 візы, зь іх шматразовых — 3644, адмоваў — 157.
  • Літва выдала 6106 візаў, зь іх шматразовых — 5882, адмоваў — 12.
  • Латвія — 4129 візаў, зь іх шматразовых — 3837, адмоваў — 295.
  • Эстонія — 2932 візы, зь іх шматразовых — 2637, адмоваў — 168.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG