Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца МУС Літвы назвала правакацыяй завядзеньне ў Беларусі крымінальнай справы супраць «літоўскага боку»


Міністар унутраных спраў Літвы Агне Білатайце.
Міністар унутраных спраў Літвы Агне Білатайце.

«Чарговай правакацыяй недэмакратычнага беларускага рэжыму» назвала ўзбуджэньне ў Беларусі крымінальнай справы супраць «літоўскага боку» кіраўнік МУС Літвы Агне Білатайце.

Яе мэтай, паводле слоў Білатайце, зьяўляецца «прыніжэньне імя нашых пагранічнікаў і падрыў рэпутацыі літоўскай дзяржавы на міжнароднай арэне».

«Мы хацелі б адзначыць, што Літва выконвае ўсе свае міжнародныя абавязацельствы і паважае свабоды і правы чалавека. Замежнікам, якія незаконна перасеклі або спрабуюць перасекчы тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі, аказваецца ўся неабходная гуманітарная дапамога», — цытуе міністра 15min.lt са спасылкай на BNS.

У дачыненьні да «літоўскага боку» пачалі крымінальную справу, паведаміла 28 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Беларусі Анжаліка Курчак.

Нагодай паслужылі «грубыя парушэньні патрабаваньняў міжнароднага права, якія вызначаюць грамадзянскія і палітычныя правы бежанцаў, дэпартацыі і неабгрунтаванага прымяненьня да мігрантаў фізычнай сілы і спэцыяльных сродкаў, наўмыснага неаказаньня ім мэдычнай дапамогі, што прывяло да надыходу цяжкіх наступстваў, у тым ліку сьмерці ўцекачоў».

Папярэднім расьсьледаваньнем справы па арт. 128 Крымінальнага кодэксу (злачынствы супраць бясьпекі чалавецтва) будзе займацца Сьледчы камітэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG