Паводле пляну, мігранты, што прыбываюць у ЭЗ з краінаў, якія лічацца бясьпечнымі, адразу пасьля перасячэньня мяжы будуць накіроўвацца ў строга кантраляваныя прыёмныя пункты. Разгляд звароту аб прытулку стандартна будзе займаць ня больш за 12 тыдняў. У выпадку адмовы заяўніка неадкладна адправяць назад.
Пра гэта паведамляе DW.
Акрамя таго, плян прадугледжвае зьняцьцё часткі цяжару ў прыёме ўцекачоў з краінаў, якія знаходзяцца на межах ЭЗ. Дзяржавы, якія не жадаюць прымаць уцекачоў, павінныя будуць плаціць кампэнсацыю. Некаторыя краіны, такія як Вугоршчына, былі супраць пляну, аднак аказаліся ў меншасьці.
Зьмены ў праект яшчэ зможа ўнесьці Эўрапарлямэнт, які ў наступныя месяцы будзе весьці перамовы ў гэтым пытаньні з прадстаўнікамі дзяржаваў ЭЗ.