Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні судзяць уладальніка этнакрамы «Цудоўня» нібыта за незаконныя дзеяньні са зброяй ці боепрыпасамі


Cуд Ленінскага раёна Горадні. Ілюстрацыйнае фота
Cуд Ленінскага раёна Горадні. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У судзе Ленінскага раёна Горадні разлядаюць справу уладальніка этнакрамы «Цудоўня» Андрэя Несьцяровіча, паведамляюць тэлеграм-канал «Право имеют» і выданьне «Медиазона».

Несьцяровіча абвінавачваюць у незаконных дзеяньнях у дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (ч. 2 артыкула 295).

Працэс вядзе судзьдзя Натальля Козел. Сам абвінавачаны знаходзіцца на волі.

У красавіку суд арыштаваў Несьцяровіча на 10 дзён паводле адміністрацыйнага артыкулу за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП). Этнакрама «Цудоўня» адкрылася ў 2015 годзе. Пасьля выбараў 2020 году крама сутыкнулася са штрафамі і пазбаўленьнем памяшканьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG