Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісар Рады Эўропы: у Беларусі паглыбляюцца рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці і праваабаронцаў


Камісар Рады Эўропы ў правах чалавека Дуня Міятавіч. Архіўнае фота
Камісар Рады Эўропы ў правах чалавека Дуня Міятавіч. Архіўнае фота

Камісар Рады Эўропы ў правах чалавека Дуня Міятавіч выступіла з заявай адносна выраку праваабаронцы Насьце Лойцы.

Камісар Рады Эўропы ў правах чалавека Дуня Міятавіч заявіла, што вырак праваабаронцы Насьце Лойцы — ілюстрацыя сыстэматычных і глыбокіх рэпрэсій у Беларусі.

«Крымінальны перасьлед і асуджэньне вядомай праваабаронцы Насты Лойкі на сем гадоў пазбаўленьня волі — яшчэ адна ілюстрацыя сыстэматычных рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці і крытычных галасоў, якія разгортваюцца ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году», — заявіла 23 чэрвеня Дуня Міятавіч.

Камісар Рады Эўропы ў правах чалавека дадала, што гэты прысуд, заснаваны на абвінавачаньнях, якія не выклікаюць даверу, стаў апошнім крокам у працяглым перасьледзе праваабаронцы з боку ўладаў цягам многіх гадоў — Насту Лойку неаднаразова затрымлівалі, перасьледавалі яе адвакатаў, ліквідавалі грамадзкую арганізацыю, якую яна ўзначальвала.

«У Беларусі працягваюць паглыбляюцца рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцаў, юрыстаў, незалежных журналістаў і антываенных актывістаў. Як і многія іншыя ахвяры рэпрэсій у Беларусі, Наста Лойка ніколі не павінна была быць прыцягнутая да крымінальнай адказнасьці і зьняволеная за сваю законную праваабарончую дзейнасьць. Я зноў заклікаю краіны-сябры Рады Эўропы да салідарнасьці зь беларускімі праваабаронцамі і грамадзянскай супольнасьцю і падтрымкі іх», — заявіла Дуня Міятавіч.

У Менскім гарадзкім судзе 20 чэрвеня вынесьлі прысуд праваабаронцы Насьце Лойцы. Прысуд абвяшчалі ў адкрытым пасяджэньні, але сам працэс праходзіў у закрытым фармаце, як і большасьць судоў апошняга часу над вядомымі асобамі.

Лойку абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці). Ёй пагражала да 12 гадоў турмы.

Як стала вядома Свабодзе, Насту Лойку асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня агульнага рэжыму. Пракуроркай на працэсе была Вольга Дзіндзялевіч.

Наста заявіла ў судзе, што будзе абскарджваць вырак; паводле назіральнікаў, яна трымалася на працэсе добра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG