Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: справу Шчыраковай перадалі ў суд, Дуліну перавялі ў гомельскую калёнію


Ларыса Шчыракова. Архіўнае фота
Ларыса Шчыракова. Архіўнае фота

Паводле стану на 21 чэрвеня, беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1498 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Справу палітзняволенай журналісткі Шчыраковай перадалі ў суд

Паводле матэрыялаў сьледзтва, Ларыса Шчыракова нібыта зьмясьціла ў інтэрнэце зьвесткі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь.

Яе вінавацяць таксама ў «зборы, стварэньні, апрацоўцы, захоўваньні і перадачы інфармацыі для „Вясны“ і „Белсату“».

Шчыраковай выставілі абвінавачаньні паводле арт. 369–1 КК («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»), ч. 1 і ч. 2 арт. 361–4 КК («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці і тое ж дзеяньне, якое ажыцьцяўляецца паўторна»).

Журналістцы можа пагражаць да 7 гадоў зьняволеньня. Суд над ёй пройдзе ў Гомельскім абласным судзе.

Былую выкладчыцу МДЛУ Дуліну перавялі ў гомельскую калёнію

Натальлю Дуліну асудзілі на 3,5 года калёніі паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») і ч. 1 арт. 361-4 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). Суд на ёй праходзіў у закрытым рэжыме.

Натальля — былая дацэнтка катэдры італьянскай мовы МДЛУ, сябра Каардынацыйна рады. Яна падтрымала страйк і пратэсты студэнтаў.

Праваабаронцам стала вядома, што ад 20 чэрвеня палітзьняволеная знаходзіцца ў гомельскай жаночай калёніі № 4.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG