Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы патрабуе забараніць беларускім і расейскім спартоўцам удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях


Сэсія Парлямэнцай асаблеі Рады Эўропы, 21 чэрвеня 2023
Сэсія Парлямэнцай асаблеі Рады Эўропы, 21 чэрвеня 2023

Спартоўцы з Расеі і Беларусі сутыкнуліся з санкцыямі з боку мноства відаў спорту пасьля таго, як Расея ўварвалася ва Ўкраіну ў лютым мінулага году.

Вядучая эўрапейская арганізацыя ў галіне законнасьці і абароны правоў чалавека ў чацьвер 22 чэрвеня запатрабавала поўнага адхіленьня расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 году, «пакуль працягваецца захопніцкая вайна» Расеі ва Ўкраіне, піша AFP.

Рада Эўропы заклікала Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і спартовыя фэдэрацыі, якія ўваходзяць у яго склад, падтрымаць «сваю пазыцыю, выказаную ў 2022 годзе, і забараніць удзел» гэтых спартоўцаў у наступных Алімпійскіх гульнях, а таксама «ўсіх іншых буйных спартыўных імпрэзах».

Спартоўцы з Расеі і Беларусі сутыкнуліся з санкцыямі з боку мноства відаў спорту пасьля таго, як Расея ўварвалася ва Ўкраіну ў лютым мінулага году.

Аднак у сакавіку МАК рэкамэндаваў дазволіць спартоўцам з Расеі і Беларусі, улады якой дапамагаюць у расейскай агрэсіі, удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у якасьці індывідуальных нэўтральных асоб пры ўмове, што яны актыўна не падтрымліваюць вайну ва Ўкраіне.

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы на летняй сэсіі ў Страсбургу заявіла, што любы ўдзел гэтых спартоўцаў будзе «неймаверным».

Яны, безумоўна, будуць выкарыстоўвацца ў якасьці прапагандысцкага інструмэнту і дэ-факта перашкодзяць іншым спартоўцам, у прыватнасьці ўкраінцам, удзельнічаць.

Пазыцыя МАК адносна Расеі і Беларусі прывяла да пагрозаў Украіны байкатаваць гэтыя спаборніцтвы.

«Аргумэнты на карысьць іх (Расеі і Беларусі) удзелу ня маюць дастатковай вагі перад абліччам неабходнасьці асудзіць і адмовіцца прымаць учыненыя зьверствы і прадэманстраваць поўную і непахісную падтрымку міжнароднай супольнасьці Ўкраіне, калі вайна працягваецца».

У заяве дадаецца: «Расейскія і беларускія элітныя спартоўцы атрымлівалі дзяржаўны заробак і часта ўваходзілі ў склад вайскова-спартовых камандаў».

«Здаецца немагчымым, каб яны змаглі прадэманстраваць свой нэўтралітэт і дыстанцыю ад гэтых рэжымаў, ня кажучы ўжо пра выступленьне супраць вайны».

МАК заклікаў украінскіх спартоўцаў не адмаўляцца ад спаборніцтваў

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) у чацьвер зьвярнуўся да Ўкраіны з просьбай даць сваім спартоўцам магчымасьць адабрацца на Алімпійскія гульні ў Парыжы 2024 году, нягледзячы на частковую забарону выступаць супраць расейскіх і беларускіх спартоўцаў, якая існуе ў Кіеве.

Прэзыдэнт МАК Томас Бах заявіў, што алімпійская арганізацыя падтрымае «кожнага ўкраінскага спартоўца», які жадае ўзяць удзел у алімпійскіх адборачных спаборніцтвах у сваім відзе спорту.

«Мы хочам даць магчымасьць кожнаму ўкраінскаму атлету зараз прайсьці кваліфікацыю і ўзяць удзел у Алімпійскіх гульнях», — сказаў Бах на пачатку пасяджэньня МАК.

Украіна ў сакавіку забараніла сваім нацыянальным камандам удзельнічаць у алімпійскіх, неалімпійскіх і паралімпійскіх спаборніцтвах, у якіх удзельнічаюць атлеты з Расеі і Беларусі. Гэтае рашэньне прынялі пасьля таго, як МАК дазволіў расейскім і беларускім спартоўцам вярнуцца да спаборніцтваў у якасьці нэўтральных (бязь сьцяга і гімна), хоць у лютым 2022 году забараніў ім удзел.

Рашэньне аб удзеле расейскіх і беларускіх спартоўцаў у парыскай Алімпіядзе 2024 году пакуль не прынялі, яго некалькі разоў адкладалі.

Адкліканьне прызнаньня баксэрскай асацыяцыі

Міжнародны алімпійскі камітэт адклікаў сваё прызнаньне кіроўнага органа боксу, IBА. Пры гэтым у МАК заявілі, што бокс уключаць у праграму Гульняў 2024 і 2028 гадоў у Парыжы і Лос-Анджэлесе.

Асацыяцыю IBA, прэзыдэнт якой — Умар Крамлёў з Расеі, крытыкуюць за недахопы ў кіраваньні, фінансавай празрыстасьці і ўстойлівасьці.

«МАК пастаянна і цярпліва спрабаваў дапамагчы ў трох праблемных сфэрах. Рэвалюцыйных зьменаў за гэтыя гады не адбылося. Гэта сытуацыя, зь якой няма вяртаньня», — заявіў генэральны дырэктар МАК Крыстаф Дэ Кепэр на сэсіі МАК у Лязане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG